Мерапрыемствы жніўня 
Военно-исторический музей
им. Дмитрия Карповича Удовикова

Мерапрыемствы жніўня

Автор: Сяргей Крушына
Дата: 2021-09-11
Просмотров: 540

Музей у лагеры “Палескія рабінзоны


Традыцыйна падчас летніх канікул калі школьнікі адпачываюць у летніх аздараўленчых лагерах наш музей прыязжае да іх з музейна-педагагічным заняткам. Не сталі выключэннем і гэтыя летнія канікулы. Двойчы ,11 i 17 жніўня супрацоўнікі музея наведвалі адпачываючых і паказвалі ім музейныя артэфакты. Дапамагаў музейнікам валанцёр і кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба “Перасвет” Цімафей Клімчук.


Незвычайна арганізаваны дзень нараджэння


14 жніўня наш зямляк, які кіруе КУП “Брэстжылстрой” Аляксандр Раманюк у дзень сваяго нараджэння арганізаваў для сваіх супрацоўнікаў экскурсію у родную вёску Сіманавічы. Па тэрыторыі Драгічынскага раёна паказвалі гістарычныя мясціны і славутасці дырэктар Венна-гістарычнага музея ім. Д. Удовікава Сяргей Гранік і валанцёр музея Сяргей Літвінка. Гасцям паказалі Тараканьскі манастыр у вёсцы Імяніны, дэндра парк і вальеры дзікіх жывёл у Брашэвічах, капліцу-усыпальніцу рода Ажэшка у Закозелі і канешне родную вёску імянінніка - Сіманавічы.



Славім Спас


20 жніўня у нашым музеі прайшло мерапрыемства “Славім Спас” з удзелам актывістаў раённай суполкі БелТІЗ, якой кіруе Надзея Тытюнчык і Драгічынскай цэнтральнай бібліятэкі. Прысутным расказалі пра гісторыю гэтага рэлігійнага свята, пачыталі вершы і паспявалі песні самадзейныя артысты Марыя Чуніхіна і Вольга Нічыпорчык, а на гармоні граў як заўсёды Васіль Салівончык. Для юбіляраў членаў суполкі БелТІЗ былі ўручаны падарункі, якія набыў для інвалідаў па зроку Генадзь Дыюн – старшыня раённай грамадзкай арганізацыі “Белая Русь”.


На свяце вёскі у Вульцы Сіманавіцкай


22 жніўня наш музей упершыню быў запрошаны на свята вёскі у Вульку Сіманавіцкую з выставай рарытэтных экспанатаў з фондаў музея. Дапамаглі у арганізацыі паездкі і выставы валанцёры музея Леанід Гарбейка і Мікалай Клімчук. Аб тым, што мясцовым жыхарам спадабалася выстава сведчаць фота.


Моцны духам


25 жніўня наш музей стаў пляцоўкай для здымак праграмы “Моцны духам”, якую рабіў брэсцкі тэлеканал “Лагуна ТВ”, галоўным героем якой быў генерал-маёр міліцыі у адстаўцы Міхаіл Удовікаў. Тэма, якая закладзена галоўным рэдактарам тэлеканала Ірынай Альшовай - гэта расповед пра тых, хто сам быў сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы і выхоўваў патрыятызм у падначаленных. Музей носіць імя Дмітрыя Удовікава і без здымак сына Міхаіла, каля экспазіцыі дзе распавядаецца пра яго бацьку , праграма была бы няпоўнай. Паміма самога героя у праграме удзельнічалі: дырэктар музея Сяргей Гранік і старшыня Драгічынскай раённай арганізацыі

Сяргей Крушына

фото Алеся Янучэня

Комментарии к статье

Саша, 2021-09-14

Будзем моцнымі духам!

Оставить комментарий

Последние новости

Участие в V Национальном форуме «Музеи Беларуси»
В г. Минске прошёл очередной музейный форум под общим названием «Музей, спадчына, памяць».
Гости из Пинска
Неожиданно Военно-исторический музей им. Д. Удовикова посетили руководители Еврейского культурного центра из г. Пинска - раввин еврейской общины господин Мойша и преподаватель кафедры туризма Полесского государственного университета, председатель Пинского отделения Белорусского общественного объединения экскурсоводов и гидов-переводчиков - Татьяна Хвагина.
Сохранить наследие для потомков
Интересное мероприятие недавно прошло в Вульковском клубе. Инициатором этой необычайной встречи являлась известный в Брестской области журналист газеты «Рэспубліка» Валентина Козлович.
Познавательная экскурсия в д. Мохро
Недавно учащиеся Осовецкой СШ побывали на экскурсии в краеведческом музее и картинной галерее Мохровской СШ, картинной галерее известного белорусского художника Алексея Кузьмича в местном Доме культуры и конечно-же в музее-скансене - «Партизанский лагерь» в урочище «Карасне».
По туристическому маршруту - «Шляхамі старадаўняга Заказельля»
Во время школьных каникул стало традицией у военно-патриотического клуба «Пересвет» проводить акцию «Полезные каникулы», целью которой в первую очередь является знакомство с историческими объектами родного края и активный отдых молодежи на свежем воздухе.


ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ!
Экскурсии в государственных музеях имеют право проводить только штатные научные сотрудники данных музеев

Военно-исторический музей
им. Д.К. Удовикова

Адрес: г. Дрогичин, ул. Ленина, д. 163, Республика Беларусь, Брестская обл.

Время работы: 8:00-13:00, 14:00-17:00, без выходных

Телефон: (801644) 7 14 22

Цена билета: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 50 коп. Для остальных категорий населения - 70 коп.

Цена экскурсии: Для учащихся, военнослужащих и приравненных к ним лицам - 4 руб. 20 коп. Для остальных категорий населения - 5 руб. 30 коп.

E-mail: dwhm@tut.by
Группа музея в vk.com
Группа музея в Facebook

Архив новостей

Полезные ссылки